Дзяржаўнае свята – гэта свята, устаноўленае ў Рэспубліцы Беларусь у азнаменаванне падзеі, якая мае асаблівае гістарычнае або грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь, аказала істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.

Выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 2 ліпеня 2012 г., г.Мінск
Дзяржаўныя святы ў Беларусі ўстаноўлены ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".
У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца наступныя дзяржаўныя святы:
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь |
15 сакавіка |
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі |
2 красавіка |
Дзень Перамогі |
9 мая |
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь |
другая нядзеля мая |
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) |
3 ліпеня |
Адзначаюцца святочныя дні:
агульнарэспубліканскія
Новы год |
1 студзеня |
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
23 лютага |
Дзень жанчын |
8 сакавіка |
Свята працы |
1 мая |
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі |
7 лістапада |
рэлігійныя
Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае Ражджаство) |
7 студзеня |
Вялікдзень |
па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій |
Радаўніца |
па календары праваслаўнай канфесіі |
Дзень памяці |
2 лістапада |
Ражджаство Хрыстова (каталіцкае Ражджаство) |
25 снежня |
Аб'яўляюцца нерабочымі днямі:
1 студзеня |
Новы год |
7 студзеня |
Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае Ражджаство) |
8 сакавіка |
Дзень жанчын |
па календары праваслаўнай канфесіі |
Радаўніца |
1 мая |
Свята працы |
9 мая |
Дзень Перамогі |
3 ліпеня |
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) |
7 лістапада |
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі |
25 снежня |
Ражджаство Хрыстова (каталіцкае Ражджаство) |
Рашэнне аб устанаўленні дзяржаўных свят і святочных дзён, наданні адпаведнай падзеі статусу дзяржаўнага свята прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Праект такога рашэння ўносіцца ў агульным парадку, устаноўленым для прадстаўлення на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праектаў актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да праекта прыкладаецца матываванае абгрунтаванне неабходнасці яго прыняцця.
У дзяржаўныя святы і агульнарэспубліканскія святочныя дні ў адпаведнасці з заканадаўствам узнімаецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне з нагоды дзяржаўных свят і святочных дзён афіцыйных урачыстых мерапрыемстваў, ваенных парадаў, артылерыйскіх салютаў і феерверкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Дні, прысвечаныя выдатным падзеям, традыцыйным датам, ушанаванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д., з'яўляюцца святочнымі днямі, калі гэта ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Даты, якія не маюць прыкмет дзяржаўных свят або святочных дзён, але якія звязаны з пэўнымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян, з'яўляюцца памятнымі датамі.
У Рэспубліцы Беларусь могуць адзначацца святочныя дні, устаноўленыя актамі міжнародных арганізацый, іншымі міжнародна-прававымі дакументамі.